
«...У раённым гарадку застаўся апошні франтавік. Некалі ж застанецца і ў краіне адзін, толькі пра гэта мы пакуль не думаем… І каб неяк аддзячыць яго, мясцовыя ўлады даюць апошняму франтавіку чысты ліст паперы: прасі, паважаны, усё, што хочаш. Дадзім. Ты – заслужыў… »
Менавіта так пачынаецца гісторыя, якую 16 верасня ўбачылі курсанты першага курса ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі ва ўтульным зале Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, у які Слонімскі драматычны тэатр прывёз у сталіцу свой спектакль «Белы ліст».
Сапраўдныя эмоцыі, сапраўдныя героі, сапраўднае жыццё – і колькі сапраўдных паралеляў са сваім жыццём, са сваімі сем'ямі, са сваёй гісторыяй адчуў кожны з гледачоў у зале. Вялікая падзяка тэатру, артыстам і рэжысёру за вечныя і актуальныя тэмы, пытанні, ўзнятыя падчас спектакля, і нашыя думкі і ўражання пасля прагляду.

