14 лютага ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры аддзялення сярэдней спецыяльнай адукацыі Валянціны Сяргееўны Скрыпко ў групах 322, 324, 325 адбылося мерапрыемства «Размаўляем па-беларуску» у рамках цыкла «Мая Радзіма - Беларусь».
Мова – душа народа. Жыве мова – жыве народ і памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці. Сёння гонар і абавязак усіх – шанаваць родную мову. Мы не павінны цурацца роднага слова, а штодня размаўляць на роднай беларускай мове.
На мерапрыемстве былі праведзены конкурсы, віктарыны, пераклад слоў з рускай мовы на беларускую; адбылося знаёмства з фразеалагізмамі, з лексікай роднай мовы. Прагляд прэзентацый і відэакліпаў з удзелам саміх курсантаў дазволіла адказаць на пытанне: Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову?
Мэта гэтага мерапрыемства: праявіць інтарэс да беларускай мовы і літаратуры, зацікавіць маладое пакаленне чытаць кнігі, прыцягваць курсантаў да сумеснай працы, выхоўваць агульначалавечыя і гуманістычныя каштоўнасці.