preloader
Russian Belarusian
  • Год благоустройства
  • Одно окно
  • Контакты
  • Russian Belarusian
Меню

Міжнародны дзень роднай мовы

21/02/2023
Новость

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

З гэтай нагоды кафедра моўнай падрыхтоўкі Беларусскай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі правяла шэраг святочных мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел курсанты групаў П122, М122 і Р122.

Курсанты зачытвалі прыгожыя вершы і ўрыўкі з твораў беларускай літаратурнай спадчыны, удзельнічалі ў віктарыне, самыя кемлівыя паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў слоў з беларускай мовы на рускую, а затым усе далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі «Беларусь – краіна-мара». Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова!

Новость Новость

Автор: Анна Мацкевич, заведующий КЯП
Фото: Захар Пискунович, курсантский медиацентр

Форма авторизации