З 19 па 23 верасня ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі прайшоў Тыдзень роднай мовы. Праграмма мерапрыемств, падрыхтованая кафедрай моўнай падрыхтоўкі, дазволіла курсантам і выкладчыкам прыняць удзел у розных акцыях, экскурсіях і конкурсах, прысвечаных роднай мове.
19 верасня было прысвечана багаццю беларускай мовы. Курсантам было прапанавана паспрабаваць ўвесь дзень размаўляць па-беларуску, некаторыя з іх нават прынялі удзел у марафоне «Мова родная – мова модная» і заспрабавалі выканаць нашы нацыянальныя песні. 20 верасня курсанты і выкладчыкі акадэміі прынялі ўдзел у акцыі «Натхнёныя Бацькаўшчынай», у рамках якой яны змаглі пазнаёміцца са знакамітых беларусамі.
21 верасня у рамках Тыдня беларускай мовы курсанты прынялі ўдзел у двух мерапрыемствах: яны стварылі воблака «Маё любімае слова па-беларуску» і напісалі творчыя конкурсныя працы на тэму «За што я люблю родную зямлю?».
22 верасня пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры моўнай падрыхтоўкі Мацкевіч Ганны Міхайлаўны курсанты факультэта грамадзянскай авіяцыі наведалі літаратурны музей Максіма Багдановіча – аднаго з выдатнейшых майстроў беларускага слова, каб яшчэ раз узгадаць жыццёвы і творчы шлях паэта.
Тэмай апошняга дня Тыдня роднай мовы стала навука. 23 верасня на кафедры моўнай падрыхтоўкі прайшла прэзентацыя работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы. Усі жадаючыя атрымалі магчымасць распавесці аб сваіх даследаваннях у абраным кірунку і падзяліцца вопытам.
«Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, i твор гэты - мова» - А. Разанаў. Тыдзень роднай мовы ў акадэміі прайшоў насычана. Усе праведзеныя мерапрыемствы нагадалі нам, як важна памятаць пра спадчыну, якая нам засталася ад нашых продкаў.