Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь | БГАА
Russian Belarusian
  • Год качества
  • Одно окно
  • Контакты
  • Russian Belarusian
Меню

23 февраля 2020 г.
News Image

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адзначылі ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі 21 лютага.

Свята сапраўдных мужчын – менавіта так прынята называць дзень 23 лютага. Гэтае насамрэч усенароднае свята мае глыбокае значэнне для ўсіх людзей нашай сінявокай краіны і сваім зместам паказвае сімвалічнае яднане мінулага і сучаснага. У гэты дзень мы віншуем усіх тых, хто прайшоў франтавымі шляхамі, адстаяў нашу незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, хто быў бездакорным прыкладам служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, сваёй ратнай працай узмацоўваў баявую магутнасць Чырвоназнамённай Беларускай ваеннай акругі, хто з гонарам і мужнасцю выконваў інтэрнацыянальны доўг.

Сёння воіны Ўзброеных Сіл свята захоўваюць і множаць баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў , удасканальваюць баявое майстэрства і паспяхова вырашаюць складаныя вучэбна-баявыя задачы.

Свята ў акадэміі было адзначана ўрачыстым канцэртам у гонар абаронцаў Айчыны. У актавай зале сабраліся як курсанты, так педагогі, работнікі, сярод якіх былі як дзейсныя, так і былыя афіцэры. З урачыстай прамовай да прысутных звярнуўся рэктар акадэміі Арцём Артуравіч Шэгідзевіч. Таксама Арцём Артуравіч за плённую працу адзначыў падзякамі і граматамі прадстаўнікоў ваеннага факультэта. Творчыя нумары ад курсантаў і афіцэрскага складу ваеннага факультэта завяршылі святочную праграму.

Так выйшла па каляндары, што свята сапраўдных мужчын сёлета ў акадэміі адзначалася 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы, таму канцэрт таксама прайшоў на роднай кожнаму з нас, беларускай мове.

Информация подготовлена:
специалистами ОВРсМ

Форма авторизации