16 верасня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізавала для ўсіх устаноў адукацыі тэматычны дыктант. Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў курсантаў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання. Далучылася да акцыі і Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі. Дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, напісалі курсанты і выкладчыкі кафедры моўнай падрыхтоўкі.
Дыктоўка па тэме Дня народнага адзінства пачынае Тыдзень роднай мовы. Кафедра моўнай падрыхтоўкі падрыхтавала план мерапрыемстваў на кожны дзень тыдня. Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы.